У швэдскай школе адбылася перастрэлка
- 4.02.2025, 17:05
Раненні атрымалі пяць чалавек.
У школе ў горадзе Эрабру ў цэнтральнай частцы Швэцыі (за 200 км на захад ад Стакгольма) адбылася перастрэлка. Як піша BBC са спасылкай на агенцтвы Reuters і AFP, раненні атрымалі пяць чалавек.
На месцы працуюць паліцыянты, лекары і ратавальнікі.
Паліцыя кваліфікуе перастрэлку, як цяжкае гвалтоўнае злачынства.
Інцыдэнт здарыўся да 13:00 паводле мясцовага часу. Супрацоўнікі правапарадку заявілі аб правядзенні буйной аперацыі, заклікаўшы людзей трымацца далей ад гэтага раёна.
«Пацверджана, што пяць чалавек атрымалі раненні, - гаворыцца ў заяве паліцыі. — Цяпер гэта разглядаецца як замах на забойства, падпал і злачынства з ужываннем зброі пры абцяжарваючых абставінах».
Імаверна, страляніна адбылася ў Камвуксе, ці цэнтры адукацыі для дарослых.
Гэтыя цэнтры наведваюць у асноўным тыя, хто не скончыў пачатковую ці сярэднюю школу.
На кадрах з месца здарэння бачна вялікая прысутнасць паліцыі, мноства машын хуткай дапамогі і аўтамабіляў экстраных службаў.