BE RU EN

У Менску на таргі зноў выставілі дом і зямельны надзел, за якія просяць больш за 2,3 мільёна рублёў

  • 4.02.2025, 18:18

Жылая плошча дома - 195 "квадратаў".

У Менску на таргі паўторна выставілі двухпавярховы каменны дом з пляцам. Нерухомасць, якая знаходзіцца ў катэджным пасёлку побач з Даўгінаўскім трактам, ужо спрабавалі прадаць на аўкцыёне летась, але пазней яго скасавалі паводле пастановы судовага выканаўцы, піша “Зеркало”.

Нерухомасць размешчаная на вуліцы Ушацкай у Цэнтральным раёне Менска. У лот уваходзіць зямельны надзел плошчай 0,1922 га і каменны двухпавярховы дом.

Дом займае агульную плошчу амаль 390 "квадратаў", з іх жылая - амаль 195 "квадратаў". У будынку ёсць склеп, мансарда, лядоўня, прыбудова. Таксама ёсць гаспадарчы блок з мансардай.

Пачатковы кошт нерухомасці, як і летась - 2 303 492 рубля 32 капейкі. Як паведамляецца, у лота ёсць абцяжаранне - іпатэка, а таксама забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы.

Апошнія навіны