Беларус, аштрафаваны за п'янае кіраванне, дамогся перагляду закона праз Канстытуцыйны суд
- 5.02.2025, 10:27
Як у яго атрымалася?
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь вынес пастанову паводле скаргі грамадзяніна Антона Гнікевіча, які аспрэчваў канстытуцыйнасць артыкула 12.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКоАП). На думку заяўніка, артыкул парушаў ягоныя правы ў адміністрацыйным працэсе. Пстанова Канстытуцыйнага суда была апублікаваная на Нацыянальным прававым-інтэрнэт партале.
Сутнасць скаргі
Гніцэвіч быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці пасля ДТЗ, у якім ён дапусціў сутыкненне з іншым аўтамабілем, пакінуў месца аварыі і пасля быў прызнаны тым, што знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Яму прызначылі штраф сумай 245 базавых адзінак і пазбавілі пасведчання кіроўцы на 7 гадоў. Ён думаў, што ягоная справа была разгледжаная неправамерна, паколькі розныя правапарушэнні не былі звязаныя ў адзін працэс, а значыць, пакаранне было больш строгім, чым магло быць.
Пастанова Канстытуцыйнага суда
Суд прызнаў, што артыкул 12.4 ПВКоАП адпавядае Канстытуцыі, бо дапускае злучэнне адміністрацыйных спраў, але не абавязвае органы гэта рабіць. Аднак Канстытуцыйны суд адзначыў, што ў заканадаўстве існуе прававая нявызначанасць, паколькі правілы злучэння адміністрацыйных спраў не ўзгодненыя з нормамі аб накладанні пакарання пры некалькіх парушэннях (артыкул 7.4 КоАП).
Што далей?
Суд рэкамендаваў заканадаўцам выправіць гэты прабел, каб правілы злучэння спраў і прызначэнні пакаранняў былі больш выразнымі і справядлівымі. Да ўнясення змен у закон правапрымяняльнікам прадпісана ўлічваць прынцыпы справядлівасці і разумнасці пры разглядзе падобных спраў.
Пастанова Канстытуцыйнага суда з'яўляецца канчатковай і не падлягае абскарджанню. Цяпер «парламенту» трэба перагледзець заканадаўства, каб пазбегнуць падобных спрэчных сітуацый у будучыні.