Індыя раззлавалася на Лукашэнку
- Аляксандр Фрыдман
- 5.02.2025, 20:05
Ёсць дзве прычыны.
Індыя так і не павіншавала Лукашэнку з «перамогай на выбарах». Справа тут і ў стаўцы афіцыйнага Менска на заклятага ворага Індыі Пакістан, і ў кпінах над брытанцамі на легендарнай прэс-канферэнцыі 26 студзеня - вы «дастукаліся да таго, што вамі ўжо нядаўна кіраваў індус» Рышы Сунак.
Сёння ўжо можна сказаць, што індыйскі нацыяналіст Нарэндра Модзі не з'яўляецца прыхільнікам гумару былога дырэктара саўгаса «Гарадзец».
Аляксандр Фрыдман, Telegram