«Эканоміка Расеі раскідваецца, Захаду час дзейнічаць»
- 5.02.2025, 16:55
Санкцыі дзейнічаюць.
Кіраўніца МЗС Фінляндыі Эліна Валтанэн заявіла ў інтэрв'ю брытанскаму выданню The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org), што расейская эканоміка дае "сур'ёзныя расколіны", а таксама заклікала Захад узмацніць санкцыі, каб Украіна магла заняць выгадную пазіцыю ў мірных перамовах:
- Новыя санкцыі дапамогуць Украіне заняць найлепшую пазіцыю ў мірных перамовах, якія могуць адбыцца ўжо ў гэтым годзе. Мы бачым, што санкцыі дзейнічаюць. Расейская эканоміка дае сур'ёзныя расколіны. Нам проста трэба давесці ўсё да канца дзеля міру.
Заява міністаркі прагучала на фоне міжнародных намаганняў у супрацьдзеянні “ценявому флоту” Расеі - старых незастрахаваных танкераў, якія Расея выкарыстоўвае для абыходу заходніх санкцый. Блізу 600 судоў выкарыстоўваецца для нелегальнай перавозкі нафты і газу па ўсім свеце. Так Расея абыходзіць коштавы ліміт ЕЗ і G7 на паліва і нафтапрадукты.
З пачатку вайны ў 2022 годзе Расея здабыла звыш 813 мільярдаў даляраў ЗША на экспарце нафты і газу.
У снежні 12 еўрапейскіх краін, сярод якіх Вялікабрытанія і Фінляндыя, прынялі пастанову патрабаваць страхоўку ў падазроных суднаў "ценявага флоту", якія праходзяць праз Ла-Манш і мора каля Даніі, Швэцыі і Фінляндыі. Калі меры будуць паспяхова ўкаранёныя, дадатковыя праверкі могуць перашкодзіць функцыянаванню "ценявога флоту" Расеі.
Эканамісты адзначаюць прыкметы эканамічнай напружанасці ў Расеі ў апошнія месяцы, напрыклад, пастанова падняць стаўку рэфінансавання ЦБ да 21 адсотка. Хоць Пуцін можа далей падтрымліваць войска на гэтым узроўні, эканамічны рост, звязаны з вялікімі выдаткамі на войска і ростам заробкаў праз нястачу працаўнікоў, пачынае запавольвацца.
Прагназаваны рост ВУП у 2025 годзе складае ад 0,5 да 1 адсотка, што значна менш за чаканыя 3 адсоткі сёлета.
Валтанэн сустрэлася ў Лондане з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі, Дэвідам Лэмі. Пасля сустрэчы яна адзначыла:
- Мы шмат у чым аднадумцы. Вялікабрытанія і Фінляндыя згодны з тым, што Еўропе трэба ўмацаваць сваю абарону і дапамагчы Украіне ў гэтай сітуацыі.
Летась 26 снежня фінская вайсковая паліцыя арыштавала і абшукала танкер Eagle S, які падазраваўся ў пашкоджанні падводнага сілавога кабелю Estlink 2 у Балтыйскім моры. З кастрычніка 2023 года ў рэгіёне было пашкоджана не менш як 11 падводных кабеляў.
- Гэтая аперацыя стала сігналам для Расеі. Калі яна плануе далей сабатажаваць у заходніх водах, ёй трэба ад яго адмовіцца.
У студзені караблі Каралеўскага флоту Вялікабрытаніі затрымалі расейскі шпіёнскі карабель "Янтар" пасля таго, як ён увайшоў у брытанскія воды.
У рамках Супольных экспедыцыйных сіл (Jef) Вялікабрытанія і дзевяць іншых краін, уключаючы Фінляндыю, аб'ядналі намаганні для абмену інфармацыяй пра "ценявы флот", уключаючы выкарыстанне брытанскай сістэмы штучнага інтэлекту для выяўлення падазроных суднаў, гаворыць кіраўніца МЗС Фінляндыі:
— Мы пагадзіліся аб'яднаць намаганні і ўсімі законнымі сродкамі дабіцца больш эфектыўнага развязання гэтых пытанняў. Фінляндыя таксама ўзмацняе назіранне за падводнай інфраструктурай.
У 2024 годзе Хельсінкі выперадзіла Вялікабрытанію ў выдатках на абарону, дасягнуўшы 2,41 адсотка ВУП, пачаўшы актыўна мадэрнізаваць узброеныя сілы ў адпаведнасці са стандартамі NАТО.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер даручыў падрыхтаваць Стратэгічны абаронны агляд, які будзе прэзентаваны вясной і накіраваны на павелічэнне абаронных выдаткаў Вялікабрытаніі да 2,5% ВУП замест сённяшніх 2,3%. Аднак, паводле папярэдніх ацэнак, дасягнуць гэтага без скарачэння іншых выдаткаў атрымаецца не раней за 2030 год.
Валтанэн мяркуе, што выдаткі на абарону - гэта жыццёва важнае пытанне:
- Мы імкнёмся да ўзмацнення сваіх узбраенняў, каб стрымліваць Расею ці ўсялякую іншую пагрозу. Важна зрабіць фінскае войска сумяшчальным з NАТО і прытрымлівацца абаронных планаў Альянсу пасля далучэння да блока ў 2023 годзе. Гэта жыццёва важнае пытанне для Еўропы. Усім краінам трэба нарошчваць сваю абарону. Важна разумець, што мы ўсё ў адной лодцы. Нядаўні ўсплёск гібрыдных нападаў, няхай гэта будзе з боку Расеі ці каго-небудзь яшчэ, з'яўляецца таму пацвярджэннем. Нават калі б ва Украіне ўсталяваўся мір - які, вядома, павінен быць справядлівым і трывалым - пагроза з боку Расеі, магчыма, не знікла б, і гэта азначае, што трэба ўмець абараняць і стрымліваць пагрозы і ў іншых частках Еўропы.