Зяць Прыгожына прапаў без вестак на вайне ва Украіне
- 5.02.2025, 16:05
Шакаваны пуцініст даў першы каментар.
Зяць расейскага актора Іосіфа Прыгожына, Яўген, прапаў без вестак на вайне ва Украіне. Цікава, што пра яго і почуту няма ўжо год, але казаць пра гэта яго цесць пачаў толькі зараз, піша «Обозреватель».
Пуцініст раздаў прапагандысцкім медыя каментары пра гэта і расказаў, наколькі ён здзіўлены, пры тым, што ўжо год не мае вестак пра свайго зяця. Ягоная дачка, 27-гадовая Даяна, пазбягае ўсіх згадак пра мужа, але адначасова ў сацсетках паводзіць сябе так, быццам нічога не адбылося.
Даная выйшла замуж у 2022 годзе. Не прайшло і паўгода пасля вяселля, калі яе муж патрапіў пад частковую мабілізацыю, нягледзячы на тое, што ў пары нарадзіўся сын. Дзіцяці на той час не было і месяца. Тады Прыгожын сцвярджаў, што ў вайсковым камісарыяце проста не было звестак пра яго немаўля. З ягоных слоў, трэба было толькі падаць дакументы для адтэрміноўкі, але мужчыну забралі на фронт.
З таго часу не было ніякай згадкі пра ягонага зяця. Толькі ў снежні мінулага года Даная парушыла маўчанне і расказала, што доўга нічога не чула аб знаходжанні мужа на фронце.
Цікава, што зараз ніхто нічога не можа казаць пра знікненне Яўгена праз дамову аб неразгалошванні, падпісаную з войскам.
«Проста я пакуль не гатовы. У мяне павінны быць пэўныя сустрэчы, пасля якіх я буду разумець, што я магу казаць, а што не. Дайце мне пару, тройку дзён», - сказаў расмедыя Прыгожын.
Дачка актора-пуцініста таксама давала каментары: «Навін няма, рэкламавацца на гэтай тэме мне не хочацца. З кожным разам пытанняў усё больш і больш».