BE RU EN

Кім Чэн Ын указаў Лукашэнку на ягонае месца

  • 5.02.2025, 18:55

Пафасных эпітэтаў не знайшлося.

Праз тыдзень пасля «выбараў» Лукашэнкі кіраўнік Паўночнай Карэі зрабіў ласку павіншаваць беларускага калегу з гэтай падзеяй.

Здавалася б, шараговая падзея - дыктатар павіншаваў дыктатара з чарговай пралангацыяй уладных паўнамоцтваў. Але гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман звяртае ўвагу на важныя дэталі.

Калі ў Беларусі віншаванне лідара КНДР падаюць, як праяву найвялікшай павагі да Аляксандра Лукашэнкі, то вось у Пхеньяне на гэта могуць глядзець зусім па-іншаму.

«Павіншаваўшы Лукашэнку, Кім Чэн Ын збянтэжыў нават экспэртаў у КНДР з Паўднёвай Карэі, якія не могуць толкам растлумачыць учынак лідара Паўночнай Карэі і супярэчлівы мэсэдж, які Пхеньян пасылае Менску», - піша Фрыдман.

Бо і Кім Чэн Ын, і ягоны нябожчык бацька Кім Чэн Ір увогуле ніколі не віншавалі Лукашэнку з пераабраннем.

«Сёлетняе віншаванне прыйшло з вялікім спазненнем і пасля вельмі грубага адказу сястры Кіма, галоўнага ідэолага Працоўнай партыі Карэі Кім Ё Чжон. Яно было вельмі сухім і змясцілася ў двух сказах.

У КНДР імкнуцца да пафасных эпітэтаў, але для Лукашэнкі іх не знайшлося. Друкаваны орган Працоўнай партыі Карэі апублікаваў віншаванне на трэцяй старонцы. І гэта пры тым, што ўсялякая інфармацыя аб дзейнасці Кіма традыцыйна публікуецца на галоўнай старонцы. Кім такім своеасаблівым чынам надумаў указаць Лукашэнку на яго месца?» - задаецца пытаннем Фрыдман.

Апошнія навіны