Адзін з беларускіх банкаў падвоіў крэдытны ліміт для дзвюх катэгорый беларусаў
- 5.02.2025, 14:32
Колькі гатовы пазычыць і на якіх умовах?
Банк ВТБ (Беларусь) удвая павялічыў максімальную суму спажывецкіх крэдытаў для некаторых катэгорый беларусаў - зараз яна складае 10 тысяч беларускіх рублёў.
Як заявілі ў банку, крэдыт могуць аформіць самазанятыя, якія выплачваюць адзіны падатак, падаходны падатак або падатак на прафесійны даход, якія не маюць рэгістрацыю ІП, а таксама фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць.
Са звестак банка, у 2024 годзе аб'ём крэдытавання гэтага сегмента вырас у 7,5 разоў у параўнанні з 2023 годам. У лідарах у колькасці выдадзеных крэдытаў Менск (46 адсоткаў), далей ідуць Гомельская і Берасцейская вобласці (па 15 адсоткаў кожная).
Атрымаць крэдыт можна за адзін візіт у кожным з 19 офісаў ці 78 крэдытных цэнтраў банка. Афармленне таксама даступна ў онлайн-банку. Для гэтага трэба выбраць опцыю "Аформіць крэдыт" і запоўніць заяўку, прыклаўшы выпіску са звестак уліку падатковых органаў. Зыходзячы з апублікаванай банкам інфармацыі, зараз адсоткавая стаўка стартуе ад 17,7% гадавых.
Акрамя таго, ВТБ (Беларусь) палепшыў умовы для крэдыту «Старт» для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў, павялічыўшы тэрмін крэдытавання да 12 месяцаў і максімальную суму да 10 тысяч беларускіх рублёў.