Звольнены кіраўнік менскага АМАПу Балаба
- 5.02.2025, 14:38
Цяпер ён узначальвае таварыства «Дынама».
29 студзеня 2025 года Дзмітрыя Балабу перамясцілі з пасады кіраўніка менскага АМАПа ў старшыні беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама" — арганізацыі, якая займаецца спортам, а таксама адпачынкам вайскоўцаў.
Дзмітрый Балаба нарадзіўся ў Маладзечанскім раёне. Пад кіраўніцтвам Балабы супрацоўнікі менскага АМАПу ў прамысловых маштабах, масава і бязлітасна калечылі тысячы беларусаў не зважаючы на пол і ўзрост.
Бацькоўскі дом Балабы ў вёсцы Гарадзілава спалілі.