BE RU EN

Украіна вярнула з расейскага палону 150 абаронцаў

  • 5.02.2025, 16:45

Некаторыя знаходзіліся ў палоне больш за два гады.

Украіна вярнула з расейскага палону 150 ваяроў. Пра гэта 5 лютага паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

- Сёння добры дзень для ўсіх нас. Мы вяртаем з расейскага палону 150 нашых абаронцаў. Гэта салдаты, сяржанты, афіцэры. Ваяры Вайскова-Марскіх сіл, якія трапілі ў палон у Марыюпалі і Запарожскай вобласці, Паветраных сіл, вайскоўцы Дэсантна-штурмавых і Наземных войскаў, нацыянальныя гвардыйцы, памежнікі, тэрытарыяльныя абаронцы, а таксама паліцыянт. Усе яны з розных кірункаў фронту, але іх лучыць агульнае: яны змагаліся за Украіну.

Некаторыя з украінскіх абаронцаў знаходзіліся ў палоне больш за два гады:

- І сёння для іх ды іхніх родзічаў — дзень, які важыць больш, чым гады чакання. Гэта сапраўднае шчасце — бачыць іх дома, жывых, вольных.

Апошнія навіны