Bloomberg: Украіна ўдала згуляла на псіхалогіі Трампа
- 5.02.2025, 17:41
Рызыкоўная стаўка апраўдалася.
Украіна свядома зрабіла стаўку на тое, каб прапанаваць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу выкапнёвыя рэсурсы ў абмен на вайсковую падтрымку. Улічваючы цяжкую сітуацыю для Кіева, гэтая стаўка апраўданая, піша Bloomberg.
Выданне зазначае, што ідэю абмену рэсурсаў на дапамогу Кіеў уключыў у так званы план перамогі, яшчэ восенню мінулага года. Прычым гэта зрабілі менавіта пад Трампа, чый светапогляд зводзіцца да канцэпцыі бізнэс угод. І відавочна, што праз уласную некампетэнтнасці Трамп дагэтуль не зразумеў, якія менавіта рэсурсы яму прапануюць, піша Bloomberg.
Па-першае, Трамп чамусьці падумаў, што Украіна багатая рэдказямельнымі металамі, хоць насамрэч гаворка ідзе пра больш распаўсюджаныя - літый, марганец, тытан і ўран. Па-другое, той жа літый, які сёння становіцца ўсё больш каштоўным, ва Украіне яшчэ не здабываюць, радовішчы трэба распрацоўваць з нуля. Па-трэцяе, значная частка пакладаў каштоўных рэсурсаў знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад лініі фронту, ці на ўжо акупаванай тэрыторыі.
«Зяленскі згуляў як нельга лепш - на што мог, у цяжкіх абставінах. Сутнасць у тым, што калі б Еўропа аднавіла сваю абароназдольнасць, яму б не давялося выстаўляць свае рэсурсы на продаж, каб прывабіць ЗША назад», - піша Bloomberg.
Аўтары публікацыі адзначаюць, што пакуль незразумела, як менавіта будзе выглядаць пагадненне «рэсурсы ў абмен на дапамогу», але само пагадненне, на іх думку «гэта цана, якую Украіна павінна заплаціць», каб захаваць падтрымку ЗША.