У Менску заўважылі легендарнага біятланіста Б'ёрндалена
- 5.02.2025, 19:34
Муж Домрачавай трэніруецца ў Раўбічах.
Расейскі журналіст і каментатар Дзмітрый Губерніеў паведаміў, што былы біятланіст васьміразовы алімпійскі чэмпіён нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален у гэтым момант знаходзіцца ў Менску.
Адзначым, што жонкай Б'ёрндалена з'яўляецца чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка свету беларуска Дар'я Домрачава.
З 15д 23 лютага ў Раўбічах пройдзе так званы Кубак наймацнейшых спартоўцаў, у якім выступяць найлепшыя расейскія і беларускія біятланісты.