У польскім Гданьску гарыць гістарычны будынак-склад
- 5.02.2025, 20:54
Гараджанаў папярэдзілі пра таксічны дым.
У Гданьску ўспыхнуў гістарычны будынак, дзе размешчаны вялікі склад з электрароварамі, гараджанаў папярэдзілі пра таксічны дым.
Пра гэта паведамляе RMF24.
Пажар пачаўся днём у гістарычным будынку узростам больш за 100 гадоў, размешчаным на Партовай выспе Гданьска. Унутры знаходзіцца склад, дзе захоўваюцца больш за тысячу звычайных і электраровараў, а таксама больш за тысячу акумулятараў.
З будынка эвакуявалі блізу 60 супрацоўнікаў, ніхто не пацярпеў.
Пажар пачаўся не непасрэдна ў зале склада, аднак жыхароў горада заклікалі зачыніць вокны і ўнікаць знаходжання на вуліцы, бо дым можа быць таксічным.
Частка даху будынка абвалілася, клубы дыму відаць на многія кіламетры. На месцы працуюць блізу 150 пажарных.
«Цяпер сітуацыя даволі стабільная, мы не дапускаем распаўсюджвання агню. Але да канца аперацыі ўсё яшчэ шмат гадзінаў», – пракаментаваў прадстаўнік Паморскага аддзела пажарна-выратавальнай службы.