BE RU EN

На буйным прадпрыемстве пад Слуцкам, дзе працуюць людзі з інваліднасцю, здарыўся пажар

  • 5.02.2025, 21:13

Калі прыехалі ратавальнікі, тушыць не было чаго.

Супрацоўнікі МНС увечары 5 лютага выязджалі тушыць пажар на тэрыторыі ПУП «Ямполь-Слуцк» у Слуцку, але агонь патух сам, паведамілі ва ўстанове.

«Адбылося загаранне сажы ў коміне цвёрдапаліўнага катла ў будынку сушыльнага аддзялення з наступным самазатуханнем», – расказалі ратавальнікі.

Пацярпелых няма, пажар на працу прадпрыемства не паўплываў.

На ПУП «Ямполь-Слуцк» у лютым 2024 года працавалі 140 чалавек, у іх ліку 78 людзей з інваліднасцю, 55 з іх – з інваліднасцю зроку.

Тут выпускаюць шчацінна-шчотачныя вырабы і ўборачны інвентар, яршы, малярныя валікі, рыдлёўкі, граблі, а таксама мэблю і іншыя вырабы з драўніны.

Апошнія навіны