BE RU EN

Войскі РФ прыдумалі «камуфляж» для баявых аслоў і ішакоў

  • 6.02.2025, 8:15

Відэафакт.

Расейскае войска выкарыстоўвае аслоў для перавозкі боекамплекта і правізіі. Відавочна, гэта звязана з недахопам вайсковай тэхнікі, паведаміў галоўны рэдактар выдання «Цензор.нет» Юры Бутусаў.

«Краіна-людаед пачынала агрэсію супраць Украіны з чарнаморскага флоту і браняванай «аналагаўнетнай» тэхнікі, якая цяпер валяецца, як металалом, у палях і пасадках. А сёння дакацілася да санітарнай зоны на Куршчыне, паўночнакарэйцаў, ішакоў і раздзяўбаных жыгулёў з боханамі, якія збіраюць па ўсёй Расеі», - адзначыў ваенкар.

З яго слоў, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін «вядзе вайну да апошняга асла».

Судзячы па прадстаўленых кадрах, асламі кіруюць расейскія жаўнеры, а жывуць яны ў адмысловых драўляных загародах. Пацвярджаюць гэты факт і расейскія ваенкары і тлумачаць гэта неабходнасцю коннага транспарту на фронце.

«Выкарыстанне буйных жывёл на перадавой нараджае адразу некалькі новых праблем, у тым ліку неабходнасць рэгулярнага харчавання і спецыфічнага ветэрынарнага догляду», – заўважылі прапагандысты.

Баявых аслоў абсталёўваюць спецыяльным «камуфляжам» - на спіны ім кладуць зялёныя дываны. Акупанты адзначаюць, што жывёлін падалі не як гуманітарную дапамогу, а афіцыйна ад Мінабароны Расеі.

Апошнія навіны