Аплявуха Аліева Пуціну
- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 6.02.2025, 8:59
Не надта задавайся, «голы кароль».
Гісторыя са збітым самалётам «Азербайджанскіх авіяліній», жаданне Крамля «закруціць пытанне» нават пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў расследавання, атрымала сёння развіццё.
Аўтарытарны кіраўнік Азербайджана Аліеў падпісаў указ аб адпраўцы Украіне гуманітарнай дапамогі ў суме $1 млн па лініі Міністэрства энэргетыкі: «У сувязі з нядаўняй сітуацыяй ва Украіне ўрад Азербайджана некалькі разоў накіроўваў гуманітарную дапамогу ўкраінскаму народу. Стасункі паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Украінай развіваюцца на аснове дружбы і партнёрства, якія базуюцца на адпаведных двухбаковых дакументах».
Параўнайце гэта з рыторыкай начальства ў Расеі і яго прапаганднага ахвосця («нэанацысты», «кіеўскі рэжым», «нелігітымны прэзідэнт»).
Вядома, як казаў Аліеў, Азербайджан і ў мінулыя гады надаваў дапамогу Украіне (2022 - $17,6 млн, 2023-м - $7,6 млн для закупаў і адпраўкі электрычнага абсталявання). Але даць мільён менавіта цяпер - гэта аплявуха Крамлю ў святле таго, што адбываецца і ў азербайджана-расейскіх стасунках, і ў кантэксце падзей вакол Украіны.
Прычым, выдзеліў няшмат, можна сказаць, сімвалічную суму, каб і стасункі з Пуціным не разарваць і адначасова прынізіць. Не надта задавайся, «голы кароль». Ты захацеў «дурнічку валяць» са збітым самалётам? Тады атрымлівай.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»