BE RU EN

Сталі вядомыя страты Расеі і КНДР за шэсць месяцаў Курскай аперацыі

  • 6.02.2025, 10:12

УСУ агучылі лічбы.

Курская аперацыя Сіл абароны Украіны доўжыцца ўжо шэсць месяцаў. За гэты час Расея страціла амаль 40 тысяч салдат.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

Аперацыя ўкраінскіх войск у Курскай вобласці пачалася 6 жніўня 2024 года. Генштаб зазначае, што ўпершыню за 11 гадоў вайны баявыя дзеянні былі перанесеныя на тэрыторыю Расеі. Украінскія войскі ўтрымліваюць сотні квадратных кіламетраў «буфернай зоны» у РФ.

«Курская наступальная аперацыя мела на мэце не дапусціць новы наступ ворага ў Сумскай і Харкаўскай абласцях. Гэтая аперацыя і праз шэсць месяцаў выконвае ўказаную функцыю. Аперацыя прымусіла расейскіх акупантаў перакідваць значныя рэсурсы ў Курскую вобласць, што аслабляе іх пазіцыі на іншых кірунках фронту», - гаворыцца ў заяве.

Як паведамілі ў Генеральным штабе УСУ, Паўночная Карэя накіравала ў Курскую вобласць 12 тысяч вайскоўцаў. Страты паўночнакарэйскіх войскаў складаюць 4 тысячы чалавек. З трох умоўных брыгад КНДР фактычна знішчаная адна, дзве - страцілі баяздольнасць.

Ва УСУ пацвердзілі інфармацыю СМІ, што падраздзяленні з КНДР адведзеныя з лініі фронту.

Страты РФ за шэсць месяцаў Курскай аперацыі:

39 900 чалавек, з іх амаль 16 100 - забітымі,

131 танк,

689 баявых браняваных машын,

386 артылерыйскіх сістэм,

12 адзінак РСЗА,

12 сродкаў СПА,

1 самалёт,

3 верталёты,

931 беспілотны лятальны апарат аператыўна-тактычнага ўзроўню,

1164 адзінкі аўтамабільнай тэхнікі,

34 адзінкі спецыяльнай тэхнікі.

Падчас аперацыі ўкраінскія сілы ўзялі ў палон 909 расейскіх вайскоўцаў, істотна папоўніўшы абменны фонд. Гэта дазволіла вярнуць з расейскага палону сотні ўкраінскіх абаронцаў.

«Курская наступальная аперацыя застаецца прыкладам раптоўных асіметрычных і паспяховых дзеянняў Сіл абароны Украіны, якія дазваляюць нанесці значныя страты больш моцнаму супраціўніку і перахапіць ініцыятыву на полі бою», - дадалі ў Генштабе.

Апошнія навіны