Сакрэт Полішынэля
- Тэлеграм-канал «Запретное мнение»
- 6.02.2025, 10:56
Пагаршэння стасункаў з Азербайджанам Расеі не пазбегнуць.
Паведамляецца, што ўлады Азербайджана атрымалі пацвярджэнне таго, што самалёт, які пацярпеў катастрофу пад Актау, быў атакаваны расейскай сістэмай СПА «Панцыр-С».
Казахстан перадаў азербайджанскаму боку фрагмент ракеты, які быў выняты з борта і ідэнтыфікаваны міжнароднай экспертызай.
Шчыра кажучы, гэта першапачаткова было сакрэтам Полішынэля і афіцыйны Баку быў згодны на прабачэнні з наступнай грашовай кампенсацыяй, але «бандыты не просяць прабачэння».
Крэмль даваў невыразныя каментары, больш падобныя на бязладны набор слоў, і ніяк у зробленым не раскаяўся.
Цяпер пагаршэння стасункаў з яшчэ адной дзяржавай, якая захоўвала ўмераны нейтралітэт, не пазбегнуць. Аліеў - палітык злапомны і падобнага стаўлення не даруе.
Дзіўная здольнасць правакаваць канфлікты там, дзе іх увогуле нішто не прадвяшчала. Вось у гэтым Пуцін сапраўды вялікі.
Тэлеграм-канал«Запретное мнение»