У Менскай вобласці мікрааўтобус сутыкнуўся з цягніком Масква — Берасце
- 6.02.2025, 11:41
Інцыдэнт здарыўся сёння а 9.52.
Раніцай, 6 лютага, на чыгуначным пераездзе перагона Койданава - Негарэлае адбылося сутыкненне пасажырскага цягніка №27 Масква - Берасце з мікрааўтобусам ГАЗэль, паведамляе Беларуская чыгунка.
Інцыдэнт здарыўся а 9.52.
У паведамленні пазначана, што ў момант здарэння светлавая і гукавая сігналізацыя на пераездзе працавала спраўна. Для прадухілення аварыі машыніст ужыў экстраннае тармажэнне.
На шчасце, пацярпелых няма. Аднак рух цягніка затрымаецца прыкладна на 40 хвілін.
Чыгуначныя службы ўжываюць аператыўныя захады па ліквідацыі наступстваў інцыдэнту.