Лукашэнка дазволіў размяшчаць вайсковыя базы Расеі на тэрыторыі Беларусі
- 6.02.2025, 16:48
Дамова падпісаная тэрмінам на 10 гадоў.
Пуцін падаў у Дзярждуму законапраект аб ратыфікацыі падпісанага ў снежні 2024 года пагаднення з Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў рамках «саюзнай дзяржавы».
Адпаведны дакумент ужо з'явіўся на афіцыйным сайце расейскага парламента.
Як выявілася, рэжым Лукашэнкі дае дазвол на размяшчэнне на сваёй тэрыторыі расейскіх вайсковых баз і падраздзяленняў.
Характэрна, што дамова будзе дзейнічаць не менш як 10 гадоў, з аўтаматычным прадаўжэннем на наступныя 10-гадовыя тэрміны.
Пагадненне было падпісанае яшчэ 6 снежня 2024 года ў Менску падчас пасяджэння «вышэйшай дзяржаўнай рады» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.