«Калона УСУ на тэхніцы NATO пачала контрнаступ ад Суджанскага раёна»
- 6.02.2025, 14:00
Сталі вядомыя падрабязнасці аб новым наступленні ўкраінскіх сіл у Курскай вобласці.
Узброеныя сілы Украіны пайшлі ў наступ у Курскай вобласці ў кірунку Бялоўскага раёна. Падрабязнасці аб гэтым паведамляе расейскае выданне SHOT.
«Калона УСУ з 400 вайскоўцаў Украіны на тэхніцы NATO пачала контрнаступленне ад Суджанскага раёна ў кірунку Бялоўскага раёна. На подступах да сяла Уланак працягваюцца баі», - піша выданне са спасылкай на свае крыніцы.
Адзначаецца, што згрупаваная калона УСУ з пяхотай на заходняй тэхніцы раніцай, 6 лютага, рушыла ў некалькі груп ад пасёлка Махноўкі ў Суджанскім раёне ўздоўж трасы ў кірунку Бялоўскага раёна.
Паводле звестак расейскага Z-тэлеграм-канала «Архангел спецназа», аператары БПЛА УС РФ нібыта «вылічылі збой жывой сілы» і пачалі наносіць масавыя ўдары па тэхніцы.
Баец УСУ з пазыўным «Алекс» паведаміў, што на гэты момант працягваюцца контрнаступальныя дзеянні САУ на правым флангу ў Курскай аперацыйнай зоне, з ужываннем бронетэхнікі. Акупанты ў сваю чаргу актыўна выкарыстоўваюць FPV-дроны з оптавалакном для процідзеяння, дзе гэта магчыма, бо надвор'е неспрыяльнае для выкарыстання дронаў.