BE RU EN

«Так, без вестак зніклых досыць цяпер»

  • 6.02.2025, 14:03

У ГУР перахапілі размову расейкі з Браншчыны.

Шматлікія расейскія акупанты, якія адправіліся на вайну супраць Украіны, цяпер уважаюцца як зніклыя без вестак, а спробы сваякоў іх знайсці - марныя.

Пра гэта ідзе размова ў радыёперахопе, апублікаваным Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны ў чацвер, 6 лютага. Як указалі ў выведцы, у ім жыхарка Бранскай вобласці апісвае выпадкі знікнення без вестак расейскіх захопнікаў на вайне супраць Украіны.

«Так, без вестак зніклых поўна зараз», – кажа голас у радыёперахопе.

Пры гэтым, мяркуючы з перахопленай размовы, спробы сваякоў адшукаць сваіх родных, у тым ліку праз вайсковы камісарыят, дарэмныя.

«Не, усё зразумела, я ўсё разумею, але яны ж павінны з якой часткі і куды пайшлі. Вось гэта яны ж павінны ведаць. Але як гэта так? Я ўвогуле не разумею. Як яны, захацелі - пайшлі, захацелі - не, ці што? Ну, гэтак жа не можа быць. Хтосьці ж іх накіроўваў, адпраўляў, усё адно павінна быць. Адкуль, дзе яны былі. Вось гэты пункт, дзе яны былі. Вось гэта вось, трэба даведацца. Вось тады ад гэтага і трэба адштурхвацца. Незразумела. Бязладдзе нейкае», — скардзіцца жыхарка Браншчыны ў радыёперахопе.

Апошнія навіны