BE RU EN

Вядомая беларуская апазіцыянерка Паліна Шарэнда-Панасюк пакінула Беларусь

  • 6.02.2025, 15:38

У найбліжэйшы час яна сустрэнецца з мужам і дзецьмі.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк пакінула Беларусь і знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу.

У найбліжэйшыя гадзіны яна сустрэнецца з мужам і дзецьмі. Пра гэта паведаміў Charter97.org яе муж, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда.

Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю 1 лютага.

Нагадаем, актывістку «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі 3 студзеня 2021 года. 9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін.

Паліна Шарэнда-Панасюк адбыла ў калоніі фактычна чатыры тэрміны: маці дваіх дзяцей пасля вынясення першага прысуду тройчы падаўжалі турэмны тэрмін. Практычна ўвесь час за кратамі Паліна знаходзілася ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў яе моцна пагоршылася здароўе.

Апошнія навіны