BE RU EN

Андрэй Шарэнда: Сустрэнем Паліну разам!

  • 6.02.2025, 16:47

У 17.20 на чыгуначным вакзале ў Вільні.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк пакінула Беларусь і едзе ў Вільню. Яе муж Андрэй Шарэнда паведаміў сайту Charter97.org, што кожны ахвотны можа сустрэць вядомую апазіцыянерку ў сталіцы Літвы:

– Паліна прыедзе ў Вільню ў 17:20 паводле мясцовага часу. Сустракаем каля ўвахода на чыгуначны вакзал.

Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю 1 лютага. Фактычна яна правяла ў турме больш за чатыры гады.

Нагадаем, актывістку «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі 3 студзеня 2021 года. 9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця асудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін.

Паліна Шарэнда-Панасюк адбыла ў калоніі фактычна чатыры тэрміны: маці дваіх дзяцей пасля вынясення першага прысуду тры разы падаўжалі турэмны тэрмін. Практычна ўвесь час за кратамі Паліна знаходзілася ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў яе моцна пагоршылася здароўе.

Апошнія навіны