Украіна атрымала знішчальнікі F-16 ад Нідэрландаў
- 6.02.2025, 17:08
Хутка яны з'явяцца над украінскім небам.
У чацвер, 6 лютага, міністр абароны Украіны Рустэм Умераў заявіў, што акрамя французскіх знішчальнікаў Mirage 2000, Украіна таксама атрымала самалёты F-16 ад Каралеўства Нідэрланды.
Пра гэта ён напісаў у «Фэйсбуку».
«Паветраныя сілы Узброеных сілаў Украіны атрымалі доўгачаканае ўзмацненне – першыя французскія знішчальнікі Mirage 2000 і F-16 ад Каралеўства Нідэрландаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Умераў адзначыў, што гэтыя сучасныя баявыя машыны ўжо знаходзяцца ва Украіне і неўзабаве пачнуць выкананне баявых задачаў.
«Дзякуем Францыі за гэты стратэгічна важны ўнёсак у нашу бяспеку – Mirage 2000 стануць новым элементам абароны ўкраінскага неба. Падтрымка Нідэрландаў – гэта яшчэ адзін важкі крок, які набліжае нас да перамогі і забяспечвае надзейную абарону ўкраінскіх гарадоў і грамадзянаў», – напісаў міністр.