BE RU EN

«Не адпавядае рангу Сі Цзіньпіну размаўляць з васалам Пуціна»

  • 6.02.2025, 17:12

Дарма Лукашэнка выпрошваў аўдыенцыі.

Выступаючы напярэдадні «выбараў» перад працаўнікамі МАЗа, Лукашэнка пераходзіў на крык, маўляў, няхай палякі цалкам закрываюць мяжу, бо нашы ж МАЗы туды не ідуць, і мы туды не ездзім.

Так, сапраўды, дыктатар туды не ездзіць. Але не таму, што не хоча, а таму, што ніхто яго там прымаць не будзе, нікому ён там не патрэбны, ніхто не хоча пэцкаць сваю рэпутацыю, піша ў рэдакцыю сайта Charter97.org чытачка Вольга з Менска.

Беларусы ж у Польшчу ездзілі і будуць ездзіць, і для нас пытанне праезду мяжы надзвычай актуальнае. Бо на сёння ў многіх там родныя, якіх вымусілі пакінуць радзіму.

Многія вядуць у Польшчы бізнэс, бо там не трэба баяцца, што заўтра яго канфіскуюць, а цябе пакінуць за бортам. Суполкі з навінамі пра пераезд мяжы маюць дзясяткі тысячаў падпісчыкаў.

А дыктатар выхваляецца, маўляў, што нам Польшча, мы супрацоўнічаем з вялізнай і магутнай краінай – Кітаем, дзе нас прымаюць «з пашанай, карыстаюцца нашымі таварамі і паслугамі».

«Дурыбары» прайшлі, а візіт у Кітай так і не адбыўся, як ні прасіў падданы Лукашэнка аўдыенцыі.

Хоць з «элегантнай перамогай» павіншавалі, але бачыць не хочуць. Не адпавядае рангу Сі Цзіньпіну размаўляць з васалам Пуціна. Цікава, з кім будзе спрабаваць дыктатар наладзіць адносіны?

Апошнія навіны