Вялікая Брытанія высылае расейскага дыпламата
- 6.02.2025, 18:06
У адказ на дзеянні Масквы.
Вялікая Брытанія пазбавіць акрэдытацыі расейскага дыпламата. Гэта, як заявіў Лондан, адказ на аналагічны крок, зроблены Масквой летась.
Пра гэта ў чацвер, 6 лютага, піша Reuters.
У лістападзе 2024 года Расея заявіла, што высылае брытанскага дыпламата за шпіянаж. Лондан аспрэчыў гэтае абвінавачанне. Сёння, 6 лютага, Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі ў сваёй заяве паведаміла, што выклікала расейскага амбасадара, каб абвясціць пра сваю пастанову, удакладніўшы, што яна стала адказам на «несправакаваную і неабгрунтаваную пастанову Расеі пазбавіць акрэдытацыі брытанскага дыпламата ў Маскве ў лістападзе».
«Любыя далейшыя дзеянні Расеі будуць разглядацца як эскалацыя і Вялікая Брытанія будзе адказваць адпаведным чынам», – дадаецца ў заяве.