У Беларусі заўважылі зімовую вясёлку
- 6.02.2025, 18:45
Фотафакт.
У Баранавічах раніцай 6 лютага знялі зімовую вясёлку, паведамляе газета «Наш край».
Фота незвычайнай метэаз'явы знялі ў Паўднёвым мікрараёне горада паблізу гімназіі №2. Арка расцягнулася над дзіцячым садам, гімназіяй і жылымі хатамі.
Блізу 9-й раніцы гараджане ўбачылі вялікую арку зімовай вясёлкі – ружовага колеру.