BE RU EN

Зяленскі: Баі ў Курскай вобласці далі УСУ самае вялікае папаўненне абменнага фонду за адну аперацыю

  • 6.02.2025, 19:27

Аперацыя таксама адарвала на сябе моцныя расейскія падраздзяленні на тэрыторыю РФ.

Курская аперацыя дала Украіне найбольшае папаўненне абменнага фонду за адну баявую аперацыю. А таксама адарвала на сябе моцныя расейскія падраздзяленні на тэрыторыю РФ.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас узнагароджання ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Курская аперацыя дала Украіне найбольшае папаўненне абменнага фонду за адну баявую аперацыю. І нават пасля таго, як Пуцін задзейнічаў Паўночную Карэю ў вайне ў Еўропе, нашы хлопцы трымаюць пазіцыі, рэалізуюць нашы ўкраінскія нацыянальныя інтарэсы», – сказаў Зяленскі.

Інакш, паводле словаў прэзідэнта Украіны, гэтыя 60 тысячаў акупантаў былі б задзейнічаныя ў баях супраць украінскіх воінаў на самых складаных кірунках фронту.

Апошнія навіны