На Сонцы адбыўся блізкі да найвышэйшага класу Х выбліск
- 6.02.2025, 19:53
Што чакаць беларусам.
Днём 6 лютага на Сонцы адбыўся магутны выбліск, паведамілі ў Лабараторыі сонечнай астраноміі ІКІ РАН і ІСЗФ СА Расейскай акадэміі навук. Вось што чакаць ад гэтага выбліску беларусам і ўсім жыхарам планеты.
Інфармуюць, што новы буйны выбліск, адзін з самых магутных у цяперашнім усплёску актыўнасці, быў зарэгістраваны сродкамі сачэння за Сонцам. Гэтая падзея пачалася блізу 13.47 паводле беларускага часу, а максімум зафіксавалі ў 14.04.
«Паводле вымярэнняў плыняў рэнтгенаўскага выпраменьвання, падзея мае клас M7.7, гэта значыць у выніку не дасягнула парога X класу, хоць і была вельмі блізка да яго», – расказалі ў Лабараторыі.
У сёлетнім лютаўскім выбліску актыўнасці гэта другая ў сіле падзея. А самая буйная – выбліск узроўню M8.8 – адбылася 3 лютага. Эксперты патлумачылі, што выбліск адбыўся ў вобласці 3981, самай буйной з тых, што знаходзяцца на баку Сонца, звернутым да Зямлі.
Дарэчы, актыўнасць Сонца расла з пачатку лютага. А з 3 да 4 лютага за два дні налічылі 40 выбліскаў. 5 лютага колькасць падзей знізілася. Пры гэтым высветлілася, што гэта было хутчэй назапашванне энэргіі.
І апошняя падзея пацвярджае гэты сцэнарый. Як сітуацыя будзе развівацца далей, можна будзе зразумець у найбліжэйшыя суткі.
«Бо цэнтр выбуху знаходзіцца ў вобласці максімальнага ўплыву на Зямлю, то высокая верагоднасць уздзеяння выбліску на планету», – падвялі вынік эксперты.