BE RU EN

Bloomberg: Украінскія аблігацыі растуць у кошце пяты дзень

  • 6.02.2025, 20:52

Падрабязнасці.

Даляравыя аблігацыі Украіны прадаўжаюць расці ўжо пяты дзень запар, дасягаючы сваіх максімумаў на фоне чаканняў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на наступным тыдні прэзентуе падрабязнасці свайго мірнага плану заканчэння вайны ва Украіне. Пра гэта 6 лютага напісала Bloomberg.

На аснове звестак, сабраных агенцтвам, пазыка Украіны вырасла ва ўсіх тэрмінах пагашэння, а кошт аблігацый 2034 перавысіў $ 0,6 за $ 1, што Bloomberg назвала «самым высокім паказнікам» з тых часоў, як іх выпусцілі летась.

Сёлета прыбытак ад аблігацый дасягнуў 7,8%, і яны ўвайшлі ў катэгорыю самых прыбытковых каштоўных папераў на рынках развіцця, піша Bloomberg.

Найстарэйшы стратэг у развіццёвых суверэнных рынках кампаніі RBC BlueBay Asset Management Цімаці Эш прагназуе станоўчую дынаміку на рынку ажно да рэальнай сустрэчы Трампа з дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным.

Адзначаецца, што аблігацыі Украіны вярнуліся прыкладна на 60% летась праз тое, што кіраўнічыя фонды чакалі крокаў, якія будуць паскараць заканчэнне вайны.

Паводле словаў Эша, «вялікі скачок росту» адбудзецца пры ўмове забеспячэння міру. У той самы час ён нагадвае, што ёсць верагоднасць заключэння пагаднення, дзе бяспека не будзе гарантаваная, і тады яна прывядзе да кепскіх наступстваў для Украіны і Еўропы.

Апошнія навіны