BE RU EN

У Беларусі кожны можа пабыць партызанам

  • 6.02.2025, 20:55

Можна перанесціся на 80 гадоў таму, правёўшы ноч у лесе ў сапраўдных палявых умовах.

У Налібоцкай пушчы працуе першы інтэрактыўны партызанскі лагер у краіне, расказалі ў Мінлясгасе.

Ягоны антураж дазваляе поўнасцю паглыбіцца ў ваенную тэматыку.

Госці могуць не толькі пазнаёміцца з экспазіцый, але і адчуць сябе сапраўднымі партызанамі – пераначаваць у зямлянках, пагрэцца ля вогнішча.

Турыстычны комплекс цалкам можна арандаваць за Br1000 на дзень.

У яго ўваходзяць некалькі зямлянак, партызанская сталоўка і вялікая пляцоўка для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў (сцэна і «глядзельная зала» з вогнішчам для абагравання).

Для тых, хто хоча наведаць тураб'ект без начлегу, можна абраць таннейшы варыянт.

Напрыклад, экскурсія для дарослых з наведваннем не толькі партызанскага лагеру, але і экалагічнай сцежкі «Сябрыньскае скрыжаванне», месцаў пражывання тарпанападобных коней, а таксама ўнікальнага гадавальніка для развядзення птушак цецеруковых пародаў каштуе Br30.

Дзіцячы квіток абыдзецца на Br20.

Прыхільнікі экатурызму могуць замовіць аглядную экскурсію па Налібоцкай пушчы. За шасцігадзіннае падарожжа ў суправаджэнні супрацоўнікаў заказніка трэба заплаціць Br50 з чалавека.

Апошнія навіны