Келаг: Украінцы не павінны праводзіць выбары да спынення баявых дзеянняў
- 6.02.2025, 21:03
Правядзенне выбараў падчас вайны супярэчыць Канстытуцыі Украіны.
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях Украіны Кіт Келаг заявіў 6 лютага ў эфіры Newsmax, што ў кожнай дэмакратычнай дзяржаве павінны быць выбары, і раней іх праводзілі нават падчас вайны.
Келаг такім чынам закрануў пытанне магчымага правядзення выбараў ва Украіне, якая ўжо амаль тры гады абараняецца ад поўнамаштабнай агрэсіі РФ.
Спецпасланнік Трампа адзначыў, што ва Украіне выбары цяпер правесці не змогуць, бо гэта супярэчыць яе Канстытуцыі.
«Украінцы не павінны праводзіць іх [выбары] да спынення баявых дзеянняў. Але мы дасягнем моманту, калі ім давядзецца праводзіць выбары. І гэта прыкмета здаровай дэмакратыі, – сказаў Келаг. – Гэта не значыць, што [прэзідэнт Украіны Уладзімір] Зяленскі павінен сысці, не. Прыкметай здаровай дэмакратыі з'яўляецца жаданне і магчымасць праводзіць выбары нават падчас вайны. Так што я думаю, што гэта здаровая прыкмета».