BE RU EN

Прэзідэнт Чэхіі падпісаў закон, які забараняе расейцам атрымліваць грамадзянства

  • 6.02.2025, 21:12

Да заканчэння вайны супраць Украіны.

Прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел падпісаў закон, які забараняе даванне чэшскага грамадзянства расейцам. Пра гэта ў чацвер, 6 лютага, паведамілі на сайце прэзідэнта.

Нават калі яны адмовяцца ад расейскага пашпарта, у большасці выпадкаў атрымаць грамадзянства Чэхіі будзе немагчыма да заканчэння вайны ва Украіне, адзначае расейская служба «Радыё Свабода». Акрамя таго, у крымінальным кодэксе з'явіцца новая норма, якая забараняе супрацу з замежнымі дзяржавамі без дазволу.

Таксама законапраект вызначае правілы прыёму ўкраінскіх бежанцаў у краіне. Ім прадоўжылі часовую абарону яшчэ на год, што дазваляе карыстацца дзяржаўнай медыцынскай страхоўкай, вучыцца і працаваць. Для тых, хто можа забяспечваць сябе самастойна, прадугледжаны спецыяльны від на жыхарства, які надалей можа стаць сталым.

Апошнія навіны