BE RU EN

Politico: Новы кіраўнік Пентагона возьме ўдзел у будучай сустрэчы «Рамштайна»

  • 6.02.2025, 21:22

Паседжанне адбудзецца 12 лютага.

Новы міністр абароны ЗША Піт Хегсет возьме ўдзел у пасяджэнні кантактнай групы для дапамогі Украіне ў фармаце «Рамштайн». Яно адбудзецца 12 лютага ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі.

Пра гэта паведамляе Politico.

Як паведамляецца, на наступным тыдні Хегсет рушыць у Еўропу. Паводле словаў крыніцаў Politico, ён наведае сустрэчу кантактнай групы для дапамогі Украіне ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі.

У той самы час старшыняваць на пасяджэнні, як ужо заяўлялася раней, будзе Вялікая Брытанія.

Выданне адзначае, што ЗША патэнцыйна могуць узначаліць будучыя сустрэчы «Рамштайна», аднак адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа не ўзяла на сябе абавязальніцтваў датычна будучай ваеннай падтрымкі Украіны. На наступным тыдні ад ЗША не чакаецца ніякіх далейшых абяцанняў.

Апошнія навіны