BE RU EN

ЗША арыштавалі другі самалёт сябра Лукашэнкі

  • 7.02.2025, 10:43

На дзверы бізнэс-джэта наляпілі сімвалічны ордэр.

ЗША арыштавалі ўжо другі самалёт прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры. На дзверы бізнэс-джэта Dassault Falcon 200ex, які знаходзіцца ў аэрапорце сталіцы Дамініканскай Рэспублікі Санта-Дамінга, наляпілі сімвалічны ордэр.

Венесуэльская дзяржаўная кампанія PDVSA набыла гэты борт у 2017 годзе. З тых часоў ён "шмат разоў абслугоўваўся і рамантаваўся з выкарыстаннем дэталяў з ЗША", што супярэчыць уведзеным супраць PDVSA санкцыям. Найбліжэйшым часам самалёт пераправяць у Маямі.

Першы бізнэс-джэт венесуэльскага палітыка канфіскавалі паўгода таму. Цяпер ён таксама ў штаце Фларыда.

Апошнія навіны