BE RU EN

У Кіеве пахавалі беларуску Марыю Зайцаву

  • 7.02.2025, 11:57

Яна загінула, абараняючы Украіну са зброяй у руках.

З 24-гадовай беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце ва Украіне, развіталіся ў Кіеве.

7 лютага на могілках у Кіеве, дзе пахаваныя іншыя беларускія ваяры, пахавалі беларускую добраахвотніцу, паведамляе «Радыё Свабода».

У ліку іншых тут пахаваны баец-беларус з пазыўным «Мінск» з II Інтэрнацыянальнага легіёна, ён загінуў у баі летам 2023 года.

Марыя Зайцава загінула 17 студзеня ў баях пад Пакроўскам, дзе ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна.

Дзяўчына стала вядома падчас пратэстаў 2020 года. Многія памятаюць беларуску з фота, зробленага 9 жніўня ў Менску каля Стэлы. Тады дзяўчына была параненая светлашумавой гранатай, а ў целе было некалькі раненняў ад гумавых куль.

Апошнія навіны