BE RU EN

Беларус Протас дапамог «Вашынгтону» адолець «Філадэльфію»

  • 7.02.2025, 12:11

Хакеіст вызначыўся бліскучай перадачай.

Нападнік "Вашынгтон Кэпіталз" Аляксей Протас паўдзельнічаў у перамозе над "Філадэльфіяй" (4:3) у Нацыянальнай хакейнай лізе ў ноч на 7 лютага.

Беларус гуляў у другім звяне з П'ерам-Люкам Дзюбуа і Конарам Макмайклам.

На 24-й хвіліне 24-гадовы Протас арганізаваў другі гол "Вашынгтона". Пасля яго перадачы Макмайклу заставалася толькі ўдала падставіць клюшку.

У сезоне-2024/25 Пратас правёў ужо 54 гульні, у якіх набраў 46 (22+24) балаў. Уражвае і яго паказчык карыснасці "+29".

Апошнія навіны