Украінскія вайскоўцы ўпершыню збілі расейскі КАБ
- 7.02.2025, 16:55
Бомбу ліквідавалі ў прыгарадзе Запарожжа.
Украінскія абаронцы ўпершыню збілі кіраваную авіяцыйную бомбу (КАБ). Аб гэтым паведамляе вайсковы карэспандэнт Андрэй Цапліенка, спасылаючыся на крыніцы ў Сілах абароны.
Са слоў журналіста, варожую бомбу ўдалося збіць у прыгарадзе Запарожжа.
«З папярэдніх звестак, гаворка ідзе пра экспэрыментальнае ўзбраенне», - адзначыў Цапліенка.
Цяпер афіцыйнай інфармацыі аб збіванні такой цэлі няма.