BE RU EN

Палітолаг: Лукашэнка зламаны

  • 7.02.2025, 17:40

Ва Украіне ўбачылі новую пагрозу з тэрыторыі Беларусі.

Што азначае размяшчэнне расейскіх вайсковых баз у Беларусі для нашай краіны і для краін-суседзяў, і ці не робіць гэта дэмакратычныя перамены яшчэ больш аддаленай перспектывай?

- Гэтая навіна сапраўды сур'ёзная, і Дзярждума РФ ужо заявіла, што як мага хутчэй ратыфікуе дамову, - адзначае палітолаг Аляксандр Марозаў у эфіры ў эфіры «Звычайнай раніцы».

5-ы пункт дамовы (акурат аб вайсковых базах), са слоў эксперта, «навацыя»:

- Калі раней мы бачылі толькі магчымасці таго, што тэрыторыя Беларусі будзе выкарыстаная ў нейкім асаблівым выпадку, паводле дактрын нацыянальнай бяспекі, якія Пуцін перападпісаў летась - то тут ужо дэ-факта гаворка наўпрост аб размяшчэнні расейскіх вайсковых баз і войск у Беларусі.

Я меркаваў спачатку, што Аляксандр Лукашэнка на гэта не пойдзе, будзе супраціўляцца, манеўраваць і спрабаваць пазбегнуць. Але гэтая дамова сведчыць аб тым, што Лукашэнка зламаны. Цалкам відавочна, па-першае, што гэтую дамову прачытаюць у Кіеве як выразную пагрозу, што з тэрыторыі Беларусі можа быць паўторны напад на Украіну. А па-другое, гэта прачытаюць у Польшчы, краінах Балтыі, увогуле ў Паўночнай Еўропе — як зусім новы ўзровень пагрозы.

І гэта памяняе сітуацыю. Калі сапраўды расейскія войскі, а не проста інструктары або персанал, які абслугоўвае тэхніку, будуць на тэрыторыі Беларусі - то гэта іншы ўзровень вайсковай інтэграцыі Расеі і Беларусі.

Зменіцца, кажа Аляксандр Марозаў, і стаўленне да Беларусі на міжнароднай арэне. Перш, нягледзячы на суўдзел у расейскай агрэсіі, усё ж існаваў наратыў аб тым, што рэжым Лукашэнкі захоўвае суверэнітэт.

- Але з падпісаннем дамовы аб гарантыях бяспекі Беларусь апынаецца ў становішчы краіны, якая не проста ў 2022 годзе апынулася выкарыстаная Крамлём, але падпісала з ім дамову - быццам сама, добраахвотна. Зразумела, у двукоссі, ні пра якую добраахвотнасць тут гаворка не ідзе. Але сапраўды, яна стане часткай агрэсіі, часткай вайны - войны супраць Захаду, у тым ліку.

Апошнія навіны