BE RU EN

Міністр абароны Сірыі заклікаў Расею абмяняць Асада на вайсковыя базы

  • 7.02.2025, 14:14

Ультыматум ад Дамаска.

У пытанні аб расейскіх вайсковых базах у Сірыі краіна будзе дзейнічаць перш за ўсё зыходзячы з уласных інтарэсаў, заявіў у інтэрв'ю The Washington Post (WaPo) новы міністр абароны Мурхаф Абу Касра. І ў Расеі ёсць шанс гэтыя базы захаваць, калі яна прапануе Сірыі нешта сапраўды ёй неабходнае. Напрыклад, былога дыктатара Башара Асада, які хаваецца ў Маскве.

Абу Касра падкрэсліў прагматычны падыход новага ўрада, які стварае новыя хаўрусы і пераглядае створаныя пры ранейшым рэжыме, адзначае WaPo. Стаўленне Расеі да новага сірыйскага ўрада “значна палепшылася”, адзначыў міністр, хоць пры Асадзе яе самалёты бамбавалі паўстанцаў, у тым ліку падчас іх імклівага наступу на найбуйнейшыя гарады, распачатага ў канцы лістапада. Але «ў палітыцы няма пастаянных ворагаў», сказаў Абу Касра аб Расеі. Адказваючы на пытанне, ці будзе ёй дазволена захаваць марскую базу ў Тартусе і авіяцыйную ў Хмейміме, міністр заўважыў: «Калі мы ад гэтага атрымаем выгаду для Сірыі, то так».

Стасункі з Масквой аднавіць можна, але яны павінны «адпавядаць у першую чаргу інтарэсам Сірыі, а потым ужо іх [Расеі] інтарэсам», дадаў Абу Касра. Ён адмовіўся наўпрост пацвердзіць, ці прасіў фактычны лідар Сірыі Ахмед Аш-Шараа аб экстрадыцыі Асада на сустрэчы з расейскай дэлегацыяй у канцы студзеня. Але пытанне аб прыцягненні Асада да адказнасці было ўзнятае, сказаў міністр. "Калі Башар Асад вырашыў адправіцца ў Расею, ён думаў, што нам не ўдасца дамовіцца" з расейцамі, дадаў ён.

Апошнія навіны