The Telegraph: План Трампа павінен напалохаць Пуціна
- 7.02.2025, 14:35
Масква не можа яго праігнараваць.
Па меры таго, як штаб прэзідэнта Дональда Трампа стрымлівае некаторыя з яго ідэй аб тым, каб ЗША ўзялі пад кантроль Сектар Газа і вывезлі яго жыхароў у Егіпет і Ярданію, здаецца, што ягоныя вар'яцкія прапановы могуць не здавацца такімі бессэнсоўнымі ў Кіеве і не могуць быць праігнараваныя ў Маскве, піша The Telegraph.
Прасцей кажучы, Пуцін зараз павінен быць спалоханы. Натхнёны сваім «замірэннем» у Газе, Трамп наўрад ці прапануе ўгоду аб Украіне, якая не будзе выканана. Адзіны спосаб, як яна можа быць выканана - гэта калі Украіна атрымае назад частку, калі не ўсю, страчаную тэрыторыю, мяркуе вайсковы экспэрт Хэміш дэ Брэтан-Гордан.
Пуціну, магчыма, давядзецца абмяняць тысячы квадратных кіламетраў зямлі ва Украіне на некалькі сотняў, якія ён страціў у Курскай вобласці, каб зберагчы твар і сваю будучыню ў Крамлі.
«Пасля нахабных заяў Трампа аб Газе, цалкам магчыма, што Трамп мае ключавыя вагары ўплыву на Пуціна, а не наадварот. Трамп ведае, што ён мае значна больш шанцаў дасягнуць эфэктыўнага і працяглага міру ва Украіне, чым у Газе. Улічваючы жаданне новага прэзідэнта быць прызнаным вялікім лідарам і міратворцам XXI стагоддзя, Пуціну, магчыма, ёсць пра што турбавацца», — піша экспэрт.