На Алясцы з радараў знік пасажырскі самалёт
- 7.02.2025, 15:30
Ідзе пошукавая аперацыя.
На Алясцы ў ЗША знік самалёт Cessna 208B Grand Caravan авіякампаніі Bering Air з дзевяццю пасажырамі і пілотам на борце. Пра гэта паведамляе CNN.
Адзначаецца, што самалёт накіроўваўся з Уналакліта ў Ном — абодва гарады на захадзе Аляскі, якія падзелены залівам Нортан-Саўнд.
Паліцыя штата Аляска атрымала паведамленне аб знікненні "самалёта, які спазніўся на рэйс".
Валанцёрская пажарная служба Нома заявіла, што праводзіць актыўныя наземныя пошукі. Пры гэтым ратавальнікі абмежаваны ў пошуках з паветра з-за дрэннага надвор'я.
У той жа час Берагавая ахова ЗША і Ваенна-паветраныя сілы запланавалі палёты, каб агледзець тэрыторыю і паспрабаваць знайсці самалёт.
Берагавая ахова адзначыла, што самалёт знаходзіўся прыкладна за 19 кіламетраў ад берага, калі яго каардынаты былі страчаныя.
Са звестак трэкера палётаў FlightRadar24, самалёт у апошні раз зафіксавалі над залівам Нортан-Саўнд а 15:16 паводле мясцовага часу.
“Дакладнае месцазнаходжанне самалёта дагэтуль невядома. Мы працягваем пашыраць пошукавыя намаганні на як мага большай колькасці кірнкаў, пакуль самалёт не будзе знойдзены”, - адзначылі ў пажарнай службе Нома.