BE RU EN

Беларусы далей «анамальна» паводзяць сябе ў абменніках

  • 7.02.2025, 15:55

Нацбанк здзіўлены.

Беларусы ў 2025 годзе працягваюць больш актыўна здаваць валюту ў абменнікі, чым набываць яе. У студзені розніца паміж продажам і пакупкай была ўсяго 23,1 млн даляраў на карысць першага паказчыка. Гэта вынікае са звестак Нацбанка.

У студзені насельніцтва купіла замежнай валюты на 919,2 млн даляраў, а прадало - на 23,1 млн больш. На фоне «расту заробкаў» такія паводзіны выглядаюць насельніцтва выглядае нетыповым.

Кампаніі-рэзідэнты нашай краіны за студзень набылі валюты 2 млрд. 429,9 млн. даляраў, а прадалі — на 244,5 млн. менш.

Нагадаем, раней экспэрты прагназавалі, што ў 2025 годзе наўрад ці можна разлічваць на зніжэнне попыту на валюту з боку бізнэсу - сітуацыя ў эканоміцы, у тым ліку ў замежным гандлі, змушае юрыдычных асоб быць яе чыстымі пакупнікамі, а не прадаўцамі.

«Больш як інтрыга выглядаюць паводзіны насельніцтва. У 2024 годзе, нягледзячы на падвышэнне заробкаў, людзі актыўна пазбаўляліся замежнай валюты, тым самым падтрымліваючы курсу рубля і золатавалютным рэзервам. Час пакажа, ці сапраўды беларусы адмовіліся ад звычкі скупляць валюту пры росце даходаў», - адзначалі аўтары тэлеграм-канала «Вашы грошы».

Апошнія навіны