Папулярны расейскі актор патрапіў у жудаснае ДТЗ з паліцыяй
- 7.02.2025, 15:58
Porsche актора сутыкнуўся з аўто супрацоўніка ДАІ.
Расейскі актор Дзяніс Матросаў, вядомы па многіх ролях у серыялах і кіно, трапіў у жудаснае ДТЗ.
Як піша расейскі рэсурс «Стархіт», у раёне 11 раніцы Porsche актора сутыкнуўся з машынай супрацоўніка ДАІ, які ехаў з уключанай сірэнай. Цяпер на месцы тры хуткія і шэсць машын ДПС.
У выніку аварыі пацярпелі два чалавекі, адзін з якіх - супрацоўнік ДАІ, а другі - сам Дзяніс Матросаў. Паліцыянт знаходзіцца ў цяжкім стане, у зоркі серыялаў пашкоджаная нага. Наколькі сур'ёзна пацярпеў артыст, не ўдакладняецца. «Пакуль цяжка сказаць, ён у шоку. Як толькі будзе магчымасць - адправіцца да лекара», - паведаміла крыніца.
Раніцай актор адвёз малодшага сына ў школу, калі здарылася ДТЗ, ён вяртаўся назад. У самоходзе не было ні яго жонкі Аксаны, ні сына, хаця сам аўтамабіль належыць жонцы артыста, сродак перамяшчэння зарэгістраваны на Аксану Рудзіч-Каструбіну.
Жанчына пад'ехала адразу на месца здарэння, як толькі атрымала званок ад мужа, зараз яны разам разбіраюцца са здарэннем.