BE RU EN

У Беларусі абвясцілі прысуд рэйкавым партызанам

  • 7.02.2025, 16:08

Яны атрымалі вялізныя тэрміны.

Двух беларусаў прыгаварылі да 12 і 23 гадоў калоніі за спробу падрыву чыгункі, паведамляе «Вясна». Іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы «дыверсіі пад Стоўбцамі» і ў сувязях з украінскімі спецслужбамі.

Размова ідзе пра Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку, якіх беларускі суд прызнаў вінаватымі ў падрыхтоўцы акта тэрарызму і здрадзе дзяржаве. Суддзя накіраваў іх у калонію ўзмоцненага рэжыму.

Павел - мянчук, нарадзіўся ў 1986 годзе. Да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Сцвярджаецца, што ён устанавіў сувязь з СБУ праз мэсэнджар. Спачатку яго задачай нібыта было фатаграфаваць стратэгічныя аб'екты, пазней збіраўся ўзарваць чыгунку. У фільме беларускай прапаганды распавялі, што Вабішчэвіч патрапіў да ўвагі сілавікоў, калі даносчык паведаміў пра яго ў чат-бот КДБ. Андрэй Зіненка - былы калега Вабішчэвіча.

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

Апошнія навіны