«Беларускi Гаюн» спынiў працу
- 7.02.2025, 16:34
Раней чат-бот праекта быў узламаны сілавікамі.
Праект «Беларускi Гаюн», які займаўся зборам інфармацыі аб вайсковай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі, заявіў аб спыненні працы.
У паведамленні, апублікаваным у Telegram-канале праекта, не называюцца прычыны спынення дзейнасці.
5 лютага стваральнік «Беларускага Гаюна» Антон Матолька паведаміў аб узломе чат-бота праекта і паведаміў аб пагрозе бяспецы тым, хто дзяліўся з Telegram-каналам інфармацыяй.
7 лютага, як піша «Радыё Свабода», стала вядома пра першыя затрыманні інфарматараў «Беларускага Гаюна».