BE RU EN

Крэмль пацвердзіў закрыццё «Рускага дома» ў Баку

  • 7.02.2025, 17:11

Азербайджан ідзе на абвастрэнне.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пацвердзіў, што ўлады Азербайджана закрылі культурны цэнтр «Рускі дом» у Баку. «Мы шкадуем у сувязі з гэтым. Мы мяркуем, што гэта непаразуменне, якое здолеем урэгуляваць у выніку двухбаковых кантактаў», - прыводзіць яго словы РІА «Новости».

Пяскоў паабяцаў, што гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на розных узроўнях. «Мы не выключаем, што гэта пытанне можа быць узнятае і ў дыялогу двух кіраўнікоў дзяржаў», - падкрэсліў прэс-сакратар.

Аб закрыцці «Рускага дома», які курыруе Рассупрацоўніцтва, напярэдадні паведаміла азербайджанскае выданне Report, растлумачыўшы пастанову ўладаў тым, што Азербайджан не мае патрэбы ў замежнай дапамозе, «якая пагатоў надаецца праз непразрыстыя схемы і арганізацыі, структура якіх відавочна мае выведвальны характар». Пазней прэс-сакратар азербайджанскага МЗС Айхан Гаджызадэ паведаміў, што Баку яшчэ 3 лютага накіраваў расейскім уладам ноту аб спыненні дзейнасці «Рускага дома». З яго слоў, культурны цэнтр парушыў азербайджанскія законы, бо не быў зарэгістраваны як юрыдычная асоба.

Стасункі паміж Масквой і Баку пачалі псавацца пасля катастрофы самалёта азербайджанскай авіякампаніі AZAL, які ляцеў у Грозны. Ільхам Аліеў абвінаваціў Расею ў катастрофе і запатрабаваў пакараць вінаватых.

Апошнія навіны