BE RU EN

У Менску паўтарагадовае дзіця загінула, выпаўшы з пятнаццатага паверха

  • 7.02.2025, 17:22

Маці ў гэты час выйшла ў суседні пакой.

У Менску з акна на пятнаццатым паверсе выпала паўтарагадовае дзіця, паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Аб трагедыі, якая адбылася ў Фрунзенскім раёне сталіцы, стала вядома 7 лютага. Як устанавілі праваахоўнікі, паўтарагадовы хлопчык быў у кватэры разам з мамай. На кароткі час жанчына выйшла ў суседні пакой. За гэты час малы ўзлез на крэсла, якое стаяла каля акна, залез на падаконнік, адчыніў акно і выпаў, не ўтрымаўшыся. Траўмаванае дзіця рэанімавалі лекары хуткай дапамогі, але выратаваць яго не змаглі.

Вядома, што хлопчык быў малодшым з двух дзяцей у сям'і. Старэйшае дзіця ў гэты момант было ў дзіцячым садку, бацька - на працы.

- Дзіця выхоўвалася ў поўнай шчаснай сям'і. Раней маладыя бацькі не траплялі ў поле зроку інспекцыі па справах непаўналетніх, - пракаментавалі ў міліцыі.

Апошнія навіны