Беларускі банк падняў адсоткавыя стаўкі для крэдытаў на жыллё па іпатэцы
- 7.02.2025, 18:06
Цяпер яна складае 17,5% гадавых.
«ТК Банк» павялічыў адсоткавую стаўку для аднаго са сваіх крэдытаў на жылую нерухомасць.
Стаўка па крэдыце «На набыццё жылля (у тым ліку з машына-месцам)» павялічылася на 3%.
Пасля карэкціроўкі адсоткавая стаўка для названага прадукту складае 17,5 адсотка гадавых.